https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Турнір збярэ ў Магілёве юных атлетаў з пяці краін


Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы "Кіндэр-сюрпрыз" пройдзе 12-15 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва, паведамілі ў гарадской СДЮШАР "Багіма" імя Мішчанкі.
У спаборніцтвах прымуць удзел каля 20 каманд з Беларусі, Расіі, Малдовы, Украіны і Германіі. Усяго на турніры выступяць больш за 200 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Пераможцаў і прызёраў узнагародзяць медалямі, граматамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі сувенірамі.

"У Магілёве спаборніцтвы праводзяцца чатырнаццаты год запар. Кожны раз яны выклікаюць усё большую цікавасць як спартсменаў, так і гледачоў, паколькі акрабатыка вельмі яркі і відовішчны від спорту, - расказалі субяседнікі. - На "Кіндэр-сюрпрызе" пачынаючыя спартсмены робяць першыя крокі ў вялікі спорт. Для больш вопытных акрабатаў турнір становіцца добрай пляцоўкай, дзе яны могуць павысіць майстэрства і атрымаць спаборніцкі вопыт".

Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі, развіцця акрабатыкі ў Магілёўскай вобласці і Беларусі, павышэння і ўдасканалення спартыўнага майстэрства юных акрабатаў, а таксама пашырэння сувязей па абмене вопытам падрыхтоўкі спартсменаў, умацавання дружалюбных адносін са спартсменамі іншых краін.

Арганізатарамі турніру выступаюць упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, упраўленне адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама і Магілёўская гарадская СДЮШАР "Багіма" імя Мішчанкі.

1 сакавіка 2019, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:368
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларкси Магілёў Акробатика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме