https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гуськова абыйшла Домрачаву і стала спартсменкай года ў Беларусі


У топ-10 спартсменаў года патрапілі ўсяго двое мужчын - батутыст Уладзіслаў Ганчароў і лёгкаатлет Максім Недасекаў.
Алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова стала спартсменкай года ў Беларусі па версіі выдання "Спартыўная панарама".

Апытанне праводзілася сярод айчынных спартыўных журналістаў і супрацоўнікаў прэс-службаў спартыўных арганізацый.

Гуськова набрала 840 балаў, амаль на 100 ачкоў апярэдзіўшы чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар`ю Домрачаву (741). Топ-3 замкнула пяціборка Анастасія Пракапенка (648).

У мужчын спартсменам года стаў чэмпіён Алімпіяды-2016 па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў.

Дзясятка лепшых спартсменаў года выглядае наступным чынам:

Ганна Гуськова (фрыстайл, 840)
Дар`я Домрачава (біятлон, 741)
Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор`е, 648)
Арына Сабаленка (тэніс, 600)
Вольга Мазуронак (лёгкая атлетыка, 505)
Эльвіра Герман (лёгкая атлетыка, 398)
Надзея Скардзіна (біятлон, 238)
Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце, 168)
Максім Недасекаў (лёгкая атлетыка, 93)
Аляксандра Сасновіч (тэніс, 83)

Званне лепшага трэнера дасталася настаўніку нацыянальнай зборнай па фрыстайле Мікалаю Казеку. Лепшай гульнявой камандай прызнаная валейбольная "Мінчанка", а лепшай негульнявой - жаночая біятлонная чацвёрка.

Sputnik, 28 снежня 2018
 
Дата публикации:28.12.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:379
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Топ-лист
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме