https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БАТЭ згуляе з "Арсеналам" у 1/16 фіналу Лігі Еўропы


Барысаўскі БАТЭ ў 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы сустрэнецца з лонданскім "Арсеналам". Гэта вынік лёсавання, якое адбылося 17 снежня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне.
Першую гульню за выхад у 1/8 фіналу падапечныя Аляксея Багі правядуць 14 лютага на сваім полі, у адказ - 20 лютага ў брытанскай сталіцы.

Склады астатніх пар 1/16 фіналу Лігі Еўропы:

"Вікторыя" (Пльзень, Чэхія) - "Дынама" (Заграб, Харватыя),
"Бруге" (Бельгія) - "Зальцбург" (Аўстрыя),
"Рапід" (Вена, Аўстрыя) - "Інтэр" (Мілан, Італія),
"Славія" (Прага, Чэхія) - "Генк" (Бельгія),
"Краснадар" (Расія) - "Баер" (Леверкузен, Германія),
"Цюрых" (Швейцарыя) - "Напалі" (Італія),
"Мальме" (Швецыя) - "Чэлсі" (Лондан, Англія),
"Шахцёр" (Данецк, Украіна) - "Айнтрахт" (Франкфурт, Германія),
"Селтык" (Глазга, Шатландыя) - "Валенсія" (Іспанія),
"Рэн" (Францыя) - "Бетыс" (Севілья, Іспанія),
"Алімпіякас" (Пірэй, Грэцыя) - "Дынама" (Кіеў, Украіна),
"Лацыа" (Рым, Італія) - "Севілья" (Іспанія),
"Фенербахчэ" (Стамбул, Турцыя) - "Зеніт" (Санкт-Пецярбург, Расія),
"Спортынг" (Лісабон, Партугалія) - "Вільярэал" (Іспанія),
"Галатасарай" (Стамбул, Турцыя) - "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія).

Першыя матчы 1/16 фіналу пройдуць 12 і 14 лютага, у адказ - 20 і 21 лютага 2019 года. Сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць 7 і 14 сакавіка, чвэрцьфіналы - 11 і 18 красавіка, паўфіналы - 2 і 9 мая, вырашальны паядынак Лігі Еўропы адбудзецца 29 мая на "Алімпійскім" стадыёне ў Баку.

17 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:350
 
Ключевые слова:
Футбол Жеребьёвка Лига Европы Спорт в Беларуси БАТЭ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме