https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сабаленка паднялася на рэкорднае 32-е месца ў рэйтынгу ВТА


20-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на рэкорднае 32-е месца ў адзіночным рэйтынгу ВТА.
Рэйтынг, які набудзе моц 2 ліпеня, апублікаваны на дзень раней.

Сабаленка паднялася на 13 радкоў у параўнанні з папярэднім рэйтынгам дзякуючы выхаду ў фінал буйнога турніру катэгорыі "Прэм`ер" у Істбурне (Вялікабрытанія). Да гэтага рэкордным было 43-е месца (з 18 па 24 чэрвеня).

Аляксандра Сасновіч засталася на 50-м месцы, Вікторыя Азаранка — на 87-м. Вера Лапко перамясцілася з 84-га на 82-гі радок.

У парным рэйтынгу Сабаленка паднялася з 96-га на 80-е месца (таксама новы рэкорд): у Істбурне яна дайшла да паўфіналу ў тандэме з Су-Вэй Се (Тайвань). Лепшая беларуская тэнісістка ў пары — па-ранейшаму Лідзія Марозава (50-е месца; без змен у параўнанні з папярэднім рэйтынгам).

Новыя мужчынскія рэйтынгі пакуль не апублікаваны.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 ліпеня 2018
 
Дата публикации:01.07.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:384
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Арына Сабаленка Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме