https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Германія прыме чэмпіянат Еўропы па футболе 2024 года


Такое рашэнне прыняў выканкам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА).
Кіраўнік УЕФА Аляксандэр Чэферын агучыў гэта рашэнне ў час інтэрнэт-трансляцыі. Акрамя Германіі на правядзенне кантынентальнага форуму ў 2024 годзе прэтэндавала Турцыя.

Раней Германія станавілася гаспадыняй двух чэмпіянатаў свету (1974 і 2006 гадоў) і чэмпіянату Еўропы (1988). Турнір 2024 года прымуць дзесяць гарадоў: Берлін, Мюнхен, Дортмунд, Гельзенкірхен, Штутгарт, Гамбург, Дзюсельдорф, Кёльн, Лейпцыг і Франкфурт.

Бліжэйшае Еўра-2020 пройдзе ў 12 буйнейшых гарадах Старога Свету: Лондане, Мюнхене, Баку, Рыме, Санкт-Пецярбургу, Дубліне, Будапешце, Глазга, Більбаа, Амстэрдаме, Капенгагене і Бухарэсце.

Фінал адбудзецца 12 ліпеня на стадыёне "Уэмблі" ў Лондане. Дзеючым пераможцам турніру з`яўляецца Партугалія, якая ў 2016 годзе ў фінале ў дадатковы час з лікам 1:0 абыграла Францыю.

27 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:425
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Футбол Германия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме