https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сусветная шахматная Алімпіяда 2022 года пройдзе ў Беларусі


Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.
Сусветная шахматная Алімпіяда 2022 года пройдзе ў Беларусі. Такое рашэнне прынятае на пасяджэнні Генеральнай асамблеі Міжнароднай федэрацыі шахмат (FIDE), якое праходзіць у Батумі, 

Беларусь падала заяўку на правядзенне самага буйнога міжнароднага шахматнага турніру падчас пасяджэння прэзідэнцкага савета FIDE, якое ў красавіку гэтага года прайшло ў Мінскай гарадской ратушы.

Заяўку на Генеральнай асамблеі абаранялі міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук і старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна. Сёння ж яна была абраная віцэ-прэзідэнтам FIDE.

Наступная Сусветная шахматная Алімпіяда 2020 года адбудзецца ў Ханты-Мансійску.

Як звяртае ўвагу Мінспорту і турызму, Беларусь у найбліжэйшыя гады прыме некалькі буйных сусветных спартыўных падзей: у 2019-м — II Еўрапейскія гульні, ў 2021-м - чэмпіянат свету па хакеі, а ў 2022-м у Мінску адбудзецца Сусветная шахматная Алімпіяда.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:04.10.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:456
 
Ключевые слова:
Олимпиада Мінск Шахматы Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме