https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" возьме ўдзел у прэстыжным ралі-рэйдзе "Дакар-2019", якое пройдзе 6—17 студзеня ў Перу


Аб гэтым паведаміў 17 верасня журналістам у Мінску кіраўнік беларускай каманды Сяргей Вязовіч па вяртанні з Туркменістана, дзе яго экіпаж стаў пераможцам Turkmen Desert Race.
Беларускія гоншчыкі праедуць "Дакар" на дзейных грузавіках, сабраных і пратэставаных да апошняга марафону па Паўднёвай Амерыцы. У Перу яны паплывуць на караблі ў канцы лістапада. "Новыя спартыўныя "МАЗы" паказалі сябе хуткімі і канкурэнтаздольнымі на ўсіх відах дарожнага пакрыцця", — адзначыў Вязовіч.

Паводле яго слоў, каманда як мінімум плануе стаць прызёрам "Дакара-2019". "Гэта нашы мэты. Тут важныя і ўдача, і падтрымка гледачоў, і намаганні завадчан, якія павінны пасля гонкі прывесці тэхніку ў парадак", — дадаў гоншчык.

З Туркменістана каманда прывезла першы чэмпіёнскі тытул у сваёй гісторыі. На ралі-рэйдзе Turkmen Desert Race "МАЗ" Вязовіча прыйшоў першым, пакінуўшы ззаду ўсе экіпажы "КАМАЗ-майстра" — самай тытулаванай каманды ў свеце.

"З першага дня мы абралі тактыку атакі. Апошнія два этапы пайшлі ў заключную атаку, адыгралі час і ўпэўнена завяршылі гонку. Пры гэтым не толькі перамаглі ў класе грузавікоў, але і ўвайшлі ў першую тройку ўсіх экіпажаў, у тым ліку легкавых аўтамабіляў", — адзначыў Вязовіч.

Самым складаным, паводле яго слоў, было захаваць маральную ўстойлівасць — пяцідзённая гонка да апошняга моманту трымала ў напрузе. "Супернік быў моцны — перамагчы хлопцаў з "КАМАЗ-майстра" на новай для ўсіх трасе было асабліва ганарова. А што да фізічных выпрабаванняў, то мы да іх былі гатовыя. Хоць, калі праязджалі пустыню, тэмпература часам даходзіла да 45 градусаў", — прызнаўся пілот.

Міжнародны марафон Turkmen Desert Race, які адбыўся 11—14 верасня, праводзіўся ўпершыню. У гонцы па пустыні Каракумы ўзялі ўдзел прыблізна 70 экіпажаў з розных краін. Перамога ў ралі-рэйдзе стала для каманды "МАЗ-СПОРТаўта" найлепшым вынікам у гісторыі. Папярэднім дасягненнем экіпажа Вязовіча было другое месца на марафоне "Дакар-2018".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2018
 
Дата публикации:17.09.2018
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:510
 
Ключевые слова:
МАЗ-СПОРТавто Дакар-2018 Ралли Спорт в Беларуси Автогонки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме