https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія спартсмены выйгралі турнір па хакеі на траве на ІІ Гульнях краін СНД


У Гродне завяршыліся матчы спаборніцтваў па хакеі на траве ў праграме ІІ Гульняў краін СНД.
У вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул сярод жаночых каманд першая зборная Беларусі ўпэўнена перайграла другую каманду Беларусі - 6:2. Уладальніцамі бронзавых узнагарод сталі спартсменкі Казахстана, якія ў гульні за трэцяе месца адолелі расіянак. Асноўны час завяршыўся ўнічыю - 3:3, а ў серыі пасляматчавых булітаў удача была на баку казахстанскай дружыны - 4:3.

У мужчын чэмпіёнамі сталі спартсмены першай зборнай Беларусі, якія ў сваім апошнім матчы разграмілі каманду Арменіі з вынікам 66:1 і дзякуючы лепшай розніцы мячоў абышлі расіян. Бронзавыя медалі павязуць дадому хакеісты Казахстана.

13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.08.2023
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:157
 
Ключевые слова:
Хоккей на траве Спорт в Беларуси II Игры стран СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме