https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цела загінулага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага альпініста дастаўлена ў Нальчык


Пошукава-выратавальныя работы ў Чарэкскім раёне Кабардзіна-Балкарыі, дзе 17 ліпеня загінуў беларускі альпініст, завершаны.
Супрацоўнікі МНС Расіі транспартавалі цела загінулага ў Нальчык і перадалі следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў, паведамляе прэс-служба МНС РФ. У эвакуацыі ўдзельнічалі восем ратавальнікаў.

Надзвычайнае здарэнне з беларускім грамадзянінам адбылося 17 ліпеня. Група альпіністаў з пяці чалавек з Беларусі здзяйсняла ўзыходжанне на гару Укю (вышыня больш як 4,3 тысячы метраў), размешчаную ў Безенгійскай цясніне (Чарэкскі раён). Пры спуску на вышыні каля 4,1 тысячы метраў у бок ледніка адзін з альпіністаў сарваўся.

Пасольства Беларусі ва ўзаемадзеянні з прадстаўніцтвам МЗС Расіі ў Мінеральных Водах і галоўным упраўленнем МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы прымае неабходныя меры па дастаўцы ў аэрапорт цела грамадзяніна Беларусі, які загінуў на гары Укю, і адпраўцы астанкаў на радзіму.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 19 ліпеня 2018
 
Дата публикации:19.07.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:526
 
Ключевые слова:
Альпинизм Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме