https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экіпаж Сяргея Вязовіча каманды "МАЗ-СПОРТаўта" ўваходзіць у топ-5 пасля двух этапаў "Шаўковага шляху"


Экіпаж Сяргея Вязовіча беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" заняў 7-е месца на другім этапе ралі "Шаўковы шлях" і займае 5-е месца ў агульным заліку, паведамілі ў камандзе.
Другі ралі-заезд прывёў гоншчыкаў у Элісту. Спецучастак даўжынёй 311 км уяўляў сабой стэпавыя дарогі з ямамі, ярамі і ручаямі.

Беларускія гоншчыкі сутыкнуліся з першымі сур`ёзнымі цяжкасцямі, аднак усё ж здолелі паспяхова фінішаваць. У час гонкі МАЗ Аляксея Вішнеўскага вярнуўся выцягнуць з броду машыну Аляксандра Васілеўскага.

Паколькі этап быў марафонскі, рыхтаваць машыны да прадаўжэння гонкі экіпажам трэба будзе самастойна. Срэбны прызёр "Дакара" Сяргей Вязовіч быў на этапе сёмым, патраціўшы на праходжанне трасы 3 гадзіны 54 мін.

Пераможцам заезду стаў расіянін Андрэй Каргінаў, які апярэдзіў беларусаў амаль на 28 мінут. У агульным заліку экіпаж Вязовіча займае пяты радок, адстаючы ад лідара на 26 мінут.

"Разы тры спыняліся з-за паломкі турбіны: недзе з 100-га кіламетра пачалі страчваць магутнасць. На шчасце, мы вязём з сабой яшчэ адзін турбакампрэсар: памяняем за гадзіну-дзве і будзем гатовы да наступнага этапу", - сказаў Сяргей Вязовіч.

МАЗ Аляксандра Васілеўскага завяршыў заезд на 12-й пазіцыі з рэзультатам 6 гадзін 2 мін. У генеральнай класіфікацыі ён займае 11-е месца, уступаючы лідару амаль 3 гадзіны.

Аляксей Вішнеўскі фінішаваў 11-м і адкаціўся на 9-ю пазіцыю ў агульным заліку (адставанне 2 гадзіны 39 мін.).

Сёння гоншчыкам трэба будзе пераадолець 332 км па хуткіх стэпавых дарогах, аднак ад штурманаў будзе патрабавацца максімальная ўвага, каб не заблукаць. Бліжэй да канца экіпажы чакаюць дзясяткі кіламетраў зарослых хмызняком пяскоў. Завершыцца этап у Астрахані.

Ралі-рэйд "Шаўковы шлях" у гэтым годзе праходзіць толькі па тэрыторыі Расіі. Агульная працягласць трасы складае 5 948 км.

Гонка стартавала ў Астрахані, завершыцца ў Маскве. Сярод перашкод - горныя ўчасткі, цясніны, рэчышчы рэк, яры і каварныя дзюны. У класе грузавікоў удзельнічае каля 20 экіпажаў. У мінулым годзе ўсе беларускія экіпажы ўвайшлі ў топ-10 агульнага заліку.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.07.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:475
 
Ключевые слова:
Ралли Автоспорт "Шёлковый путь" "МАЗ-СПОРТавто"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме