https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўтобус з беларускімі дзецьмі перавярнуўся ў Румыніі


Траўмаў, якія пагражаюць жыццю і здароўю дзяцей, у час медыцынскага агляду не выяўлена, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Аўтобус з беларускімі дзецьмі перавярнуўся ў Румыніі. Аварыя здарылася ўвечары 8 ліпеня недалёка ад горада Сучава. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе знаходзіліся 43 дзіцяці, а таксама суправаджаючыя асобы і вадзіцелі. Дзеці накіроўваліся на адпачынак у Балгарыю.

"Пасля ДТЗ медыцынскае абследаванне спатрэбілася 19 грамадзянам, у тым ліку 17 дзецям. Астатнім членам групы дапамога не спатрэбілася. У час медагляду траўмаў, якія пагражаюць жыццю і здароўю пацярпелых, не выяўлена. Усе пацярпелыя ўжо выпісаны з медыцынскай установы", - расказаў Анатоль Глаз. Пасольства Беларусі ў Румыніі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі ўладамі, бацькамі і суправаджаючымі дзяцей.

9 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2018
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:575
 
Ключевые слова:
ДТП Авария Румыния
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме