https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны дзень бегу адзначаюць ва ўсім свеце


Не спосаб руху, а стыль жыцця: сёння адзначаецца Сусветны дзень бегу. Беларуская сталіца – сярод 24 гарадоў-удзельнікаў міжнароднай акцыі «Пераганяючы сонца».
Вялікая эстафета пачнецца ў Новай Зеландыі, а адтуль будзе рухацца па розных частках свету. Такім чынам, па задуме арганізатараў, ахопліваюцца адразу 15 часавых паясоў. Асаблівай падрыхтоўкі для ўдзелу не патрабуецца: дыстанцыя невялікая – усяго адна міля, гэта крыху больш за паўтара кіламетра. Таму забег адкрыты для ўсіх аматараў здаровага ладу жыцця.



Старт забегу ў Мінску прызначаны на 15.00 у парку Перамогі. Арганізатары запрашаюць прыйсці загадзя, каб зарэгістравацца.

У кожным горадзе капітанам праекту стане знакаміты спартсмен. У беларускай сталіцы бег за Сонцам узначаліць марафонка Вольга Мазуронак. 

Тэлеканал ОНТ, 6 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:06.06.2018
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:838
 
Ключевые слова:
Международный день бега
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме