https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на турніры ў Маямі


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла прабіцца ў фінал турніру катэгорыі "Прэм`ер" у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8 млн
У паўфінальным паядынку Азаранка, якая пакуль займае 186-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA, прайграла 12-й ракетцы планеты амерыканцы Слоан Стывенс - 6:3, 2:6, 1:6.  

Першую партыю беларуска выйграла без асаблівых праблем, вяла ў другім сэце 2:0, пасля чаго здарыўся сапраўдны правал - было прайграна 10 геймаў запар.

Толькі ў трэцім вырашальным сэце пры ліку 0:4 удалося выйграць гейм, однак развіць поспех не ўдалося, і Вікторыя ўступіла.

Гульня прадаўжалася 2 гадзіны 10 мінут. Нядаўна Азаранка прайграла Стывенс у другім раўндзе турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе.

На цяперашнім турніры ў Маямі Вікторыя Азаранка абыграла амерыканскіх тэнісістак Кэтрын Беліс (44-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Мэдзісан Кіз (15), а таксама Настассю Севастову (17) з Латвіі і польку Агнешку Радваньску (32).

Нягледзячы на паразу ў паўфінале, Азаранка на наступным тыдні вернецца ў топ-100 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.

У мінулыя гады Вікторыя Азаранка тройчы станавілася трыумфатарам гэтага турніру (2009, 2011, 2016).

30 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:700
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме