https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шэсць камплектаў узнагарод разыграны ў першы дзень рэспубліканскіх спаборніцтваў "Снежны снайпер"


У гэтым годзе арганізатарам удалося наблізіць турнір да сусветных стандартаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія выйшлі на заснежаную лыжную трасу ў спартыўным комплексе "Раўбічы", змаглі адчуць увесь напал барацьбы, уласцівы буйным міжнародным спаборніцтвам.

Завяршалі спаборніцкую праграму ў першы дзень "Снежнага снайпера" юныя біятланісты ў старэйшай узроставай групе. У спаборніцтвах хлопчыкаў не было роўных прадстаўнікам Магілёўскага раёна, якія занялі ўвесь п`едэстал гонару.

Чэмпіёнам спаборніцтваў стаў Яўген Волкаў, срэбную ўзнагароду заваяваў Глеб Блізнякоў, бронзавая ўзнагарода на рахунку Антона Удавенкі.

У спаборніцтвах сярод дзяўчат лепшай стала Паліна Быкадорава (Мінск), другое месца заняла Вольга Парубава (Мінская вобласць), а бронзавую ўзнагароду выйграла Ніна Снытко з Магілёўскай вобласці.

Раней у спарткомплексе вызначыліся пераможцы ў хлопчыкаў і дзяўчынак у малодшай і сярэдняй узроставых групах.

Усяго ў першы дзень было разыграна шэсць камплектаў узнагарод.

На працягу сённяшняга дня ў "Раўбічах" балельшчыкам не даводзілася сумаваць. Акрамя наглядальнікаў за барацьбой на лыжнай трасе і агнявым рубяжы, яны маглі стаць і ўдзельнікамі ў розных конкурсах. Арганізатары прадугледзелі і пункты абагрэву для аматараў біятлона, а найбольш актыўныя гледачы маглі скаціцца на цюбінгах з гары, падмацавацца ў шматлікіх пунктах харчавання.

Рэспубліканскія спаборніцтвы "Снежны снайпер" прадоўжацца 4 сакавіка змешанымі эстафетамі ў трох узроставых групах.

У нядзелю адначасова з біятлонам адбудзецца чэмпіянат Беларусі па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, на гэтых спаборніцтвах чакаецца прысутнасць алімпійскіх чэмпіёнаў Ганны Гуськовай, Алы Цупер і Антона Кушніра.

Свята зімовага спорту ў гэту нядзелю ў "Раўбічах" абяцае стаць яшчэ больш яркім. Арганізатарамі спаборніцтваў "Снежны снайпер" выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб`яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі пры ўдзеле ўстановы "Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў", Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам.

3 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:722
 
Ключевые слова:
Раўбічы Биатлон Спорт в Беларуси "Снежный снайпер"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме