https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Галавацюк стаў трэцім на дыстанцыі 500 м у канькабежцаў на спартакіядзе


У Чэлябінску стартавалі спаборніцтвы па канькабежным спорце на II Усерасійскай спартакіядзе мацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года.
Услед за дзяўчатамі медалі на самай кароткай дыстанцыі 500 м разыгралі мужчыны. Лідар нашай каманды Ігнат Галавацюк, які выступаў у другой пары з дваццаці, паказаў вынік 35,31 сек. Час беларуса заставаўся лепшым на працягу 17 наступных забегаў, і толькі ў апошняй пары Галавацюка змаглі апярэдзіць прадстаўнікі Краснадарскага края і чэмпіёны свету ў гэтым відзе Павел Куліжнікаў (35,14) і Руслан Мурашоў (35,15). Такім чынам, Ігнат стаў уладальнікам бронзы.

Удзел у забегах на пяць соцень метраў прынялі яшчэ тры нашы канькабежцы: Арцём Чабан заняў 9-е месца (35,86), Уладзіслаў Гапон размясціўся на 15-й пазіцыі (36,47), Віктар Рудэнка стаў 17-м сярод 39 удзельнікаў (36,48). Раней сёння бронзавы медаль на гэтай дыстанцыі ў жанчын заваявала наша Ганна Дамарацкая (38,67 сек), яшчэ адна беларуска Кацярына Слоева паказала сёмы вынік сярод 35 дзяўчат (39,53).

Далей у раскладзе 14 лютага жаночыя забегі на 3000 м і мужчынскія - на 5000 м.

Канькабежны спорт - самы медалеёмісты від спартакіяды, усяго ў розыгрышы 14 камплектаў узнагарод. Заўтра спартсмены вызначаць мацнейшых на тысячы метраў і ў камандных гонках, у пятніцу адбудуцца спаборніцтвы на дыстанцыі 1500 м. 17 лютага дзяўчаты прабягуць 5 км, а мужчыны - 10 км, завершаць праграму турніру ў канькабежцаў мас-старты ў нядзелю.

14 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.02.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Всероссийская спартакиада Спорт в Беларуси Конькобежный спорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме