https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі лыжны акрабат Антон Кушнір заваяваў бронзу на этапе КС па фрыстайле ў ЗША


Выйграў спаборніцтвы расіянін Максім Бураў, срэбра - у кітайскага акрабата Ці Гуанпю.
Беларус Антон Кушнір стаў трэцім на этапе Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, які прайшоў у амерыканскім Дыр Вэлі.

Кушнір атрымаў ад суддзяў 124,78 бала. Уладальніку золата, расіяніну Максіму Бураву, прысудзілі 131,67 бала. Другое месца — у кітайскага акрабата Ці Гуанпю (130,77). Яшчэ адзін беларус, Максім Гусцік, заняў пятае месца.

З беларусак лепшай стала Ганна Гуськова — з 73,60 баламі яна стала пятай. Алімпійская чэмпіёнка 2014 года Ала Цупер — 16-ая.

На мінулым тыдні Кушнір заваяваў залаты медаль на этапе Кубка свету, які прайшоў у Маскве. Гусцік у той дзень стаў толькі чацвёртым. У жаночых спаборніцтвах сярэбраны медаль заваявала Аляксандра Раманоўская. На этапе КС у Кітаі ў сярэдзіне мінулага снежня Кушнір стаў уладальнікам бронзавага медаля.

Наступны этап Кубка свету пройдзе ў Лэйк-Плэсідзе (ЗША) з 19 па 20 студзеня. КС з`яўляецца апошнім спаборніцтвам для лыжных акрабатаў перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі ў Пхенчхане.

Мінск, 13 студзеня 2018
Sputnik
 
Дата публикации:13.01.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:694
 
Ключевые слова:
Фристайл Спорт в Беларуси Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме