https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска Алёна Ляшкевіч стала чэмпіёнкай свету па муай-тай сярод прафесіяналаў


Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Беларуска Алёна Ляшкевіч стала пераможцай бою за званне чэмпіёнкі свету па муай-тай сярод прафесіяналаў у вагавой катэгорыі да 45 кг. Бой адбыўся ў Ганконгу. Саперніцай Алёны Ляшкевіч стала спартсменка Гандзі Ву з Кітая.

Трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па ўсходніх відах адзінаборстваў Міхаіл Сцяпанаў расказаў, што Алёна Ляшкевіч правяла ўвесь бой упэўнена, напорыста і агрэсіўна. Гэта ацанілі суддзі, таму аднагалосна аддалі беларусцы перавагу.

Раней Алёна Ляшкевіч станавілася чэмпіёнкай Еўропы і свету сярод аматараў. Між тым некалькі дзён таму стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абвясціў сваё рашэнне прызнаць муай-тай на тры гады алімпійскім відам спорту.

Далей будзе разглядацца пытанне, ці ўключаць муай-тай у праграму Алімпійскіх гульняў.

19 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:833
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Единоборства Муай-тай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме