https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік МУС Шуневіч перадаў Мінскай СДЮШАР па хакеі 50 камплектаў формы, пашытай асуджанымі


Пра гэта паведамляе міліцэйскае ведамства.
Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч перадаў выхаванцам Мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай БФСТ "Дынама" 50 камплектаў хакейнай формы.

Выпуск адзення для заняткаў гэтым відам спорту (а ў перспектыве і футболам) асвоілі на Рэспубліканскім унітарным вытворчым прадпрыемстве № 4 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гомельскай вобласці.

У маі на Алімпійскім сходзе НАК з удзелам прэзідэнта ішла гаворка аб спосабах вырашэння праблемы забеспячэння інвентаром дзіцячых спартыўных школ. У сувязі з гэтым Шуневіч прапанаваў арганізаваць пашыў формы ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

31 мая Шуневіч сказаў журналістам: "Хачу даручыць ДВП папрацаваць гэтае пытанне. Думаю, што ў іх атрымаецца пашыць форму не горшую, а нават лепшую, для дзяцей — і па якасці, і па кошце. І такім чынам мы зможам ўнесці свой уклад у гэтую задуму па развіцці дзіцяча-юнацкага хакея".

Як адзначыў 31 жшіўня міністр унутраных спраў, кошт вырабленых РУВП № 4 узораў на 40% ніжэйшы ў параўнанні з аналагамі вядомых брэндаў. Для стварэння прадукцыі прадстаўнікі прадпрыемства выкарыстоўвалі тканіну беларускай вытворчасці, а элементы абароны — расійскай.

"Упэўнены, што маладыя хакеісты будуць камфортна сябе адчуваць у гэтай форме, а мы гатовыя ў найбліжэйшай будучыні забяспечыць якаснай і даступнай экіпіроўкай усе зацікаўленыя спартыўныя ўстановы краіны", — запэўніў Шуневіч.

Паведамляецца, што супрацоўнікі РУВП № 4 асвоілі вытворчасць новага віду прадукцыі ў самыя кароткія тэрміны - на працягу трох месяцаў. Па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства палкоўніка ўнутранай службы Іны Аднаблюдавай, спецыялісты выязджалі на расійскія фабрыкі, якія выпускаюць хакейную форму, каб пераняць вопыт і атрымаць патрэбныя навыкі.

"Для вытворчасці экіпіроўкі дадаткова набылі неабходнае тэхналагічнае абсталяванне і асобныя прыстасаванні, а таксама стварылі новы вытворчы ўчастак па нанясенні малюнкаў метадам 3D-сублімацыі", — сказала яна.

Дырэктар СДЮШАР Дзмітрый Баскаў заявіў, што выхаванцы правераць форму, павялічыўшы інтэнсіўнасць нашэння і частату мыцця, ацэняць яе зручнасць і зносаўстойлівасць. З улікам заўваг і прапаноў неўзабаве прадукцыю запусцяць у серыйную вытворчасць.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 жніўня 2017
 
Дата публикации:31.08.2017
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:946
 
Ключевые слова:
Спортивная форма Инвентарь МВД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме