https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Конкурс турыстычных сэлфі стартаваў у Беларусі


У Беларусі стартаваў прафесійны турысцкі конкурс "Пазнай Беларусь", паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Лепшых у беларускім турызме выберуць у 6 намінацыях. Так, у намінацыі "Я пазнаю Беларусь" заяўку могуць падаць усе жадаючыя. Прэтэндэнтам патрэбна даслаць максімальную колькасць сваіх фатаграфій на фоне турыстычных аб`ектаў Беларусі.

Пры гэтым твар удзельніка павінен быць выразна бачны, а аб`ект - пазнавальны. Раней Нацагенцтва па турызме размясціла на сваім сайце спіс аб`ектаў для наведвання - замкі, музеі, цэрквы, манастыры, сядзібы, турыстычныя комплексы, фабрыкі і шмат іншага.

Фатаграфіі павінны быць зроблены з 1 лістапада 2015 года па 31 кастрычніка 2016 года. Будуць вызначаны лепшы экскурсавод і тураператар года. Трэба будзе таксама выбраць лепшыя сродкі размяшчэння (паднамінацыі: аб`екты размяшчэння высокай і сярэдняй цэнавых катэгорый, хостэлы, санаторыі, аграсядзібы), сродкі масавай інфармацыі (паднамінацыі: інтэрнэт, рэспубліканскія, рэгіянальныя, друкаваныя, тэлебачанне, радыё) і праекты года (паднамінацыі: па развіцці ўнутранага і ўязнога, культурнага, экалагічнага турызму).

У гэтым годзе заснаваны 2 спецыяльныя ўзнагароды - "Транспартная кампанія года" і "Персона года". Удзел у конкурсе могуць прыняць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, суб`екты і аб`екты турыстычнай дзейнасці, праекты ў галіне турызму (у тым ліку і мерапрыемствы падзейнага турызму), СМІ, экскурсаводы і гіды-перакладчыкі, а таксама жыхары і госці Беларусі.

Для ацэнкі ўдзельнікаў запрашаецца экспертнае журы - прафесіяналы са сферы турызму і спецыялісты з іншых сфер. Заяўкі прымаюцца да 30 лістапада.

Формы заявак і крытэрыі ацэнкі ўдзельнікаў можна знайсці на сайце Нацагенцтва па турызме. Узнагародзяць пераможцаў у сярэдзіне снежня.

Арганізатарам выступае Нацыянальнае агенцтва па турызме сумесна з Міністэрствам спорту і турызму.

3 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.11.2016
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1136
 
Ключевые слова:
Конкурс Сэлфи Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме