https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вікторыя Азаранка знялася з адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе


28-гадовая беларуска Вікторыя Азаранка, экс-першая ракетка свету (цяпер 204-я ў рэйтынгу), афіцыйна заявіла пра зняцце з адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, які ўваходзіць у лік чатырох турніраў "Вялікага шлема".
"З сумам паведамляю, што не змагу ўзяць удзел у US Open сёлета ў сувязі з сямейнай сітуацыяй і прысутным ў ёй непарадкам, вырашэннем якога я вымушаная зараз займацца. Буду моцна сумаваць па Нью-Ёрку і па адным з маіх самых любімых турніраў, на якім я перажыла найлепшыя моманты сваёй кар`еры. З нецярпеннем чакаю свайго вяртання сюды ў наступным годзе", — прыводзіць словы Азаранкі афіцыйны сайт WTA.

У сярэдзіне жніўня стала вядома, што Азаранка разышлася са сваім бойфрэндам і бацькам яе сына Білі Маккінгам, з якім сустракалася з мінулага года. У снежні ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Леа Аляксандр. Некалькі месяцаў пара жыла ў Беларусі. Пасля разрыву Маккінг звярнуўся ў суд Бэверлі-Хілз з іскам аб крадзяжы дзіцяці. Суд вырашыў, што Леа Аляксандр у хуткім часе павінен вярнуцца ў ЗША.

17 жніўня Азаранка напісала ў сацсетках разгорнуты каментар з нагоды суда з бацькам свайго дзіця за права апекі над сынам Леа. Ужо тады яна дапусціла магчымасць зняцця з US Open з-за гэтых абставінаў.

Вікторыя Азаранка 10 разоў выступала на адкрытым чэмпіянаце ЗША. Найлепшым дасягненнем беларускі на гэтым турніры з`яўляюцца два выхаду ў фінал (2012, 2013 гады). У абодвух вырашальных матчах Азаранка прайграла амерыканцы Серэне Уільямс.

Пасля зняцця Азаранкі ў асноўнай сетцы жаночага адзіночнага турніру US Open 2017 засталася адна беларуска — Аляксандра Сасновіч (88). Праз кваліфікацыю ў асноўную сетку паспрабуюць прабіцца яшчэ дзве беларускі — Арына Сабаленка (110) і Вера Лапко (188). Кваліфікацыя пачынаецца 22 жніўня.

З гэтага года US Open стаў першым турнірам з прызавым фондам большым за 50 млн долараў (50,4) — гэта рэкорд у гісторыі тэнісных турніраў.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2017
 
Дата публикации:22.08.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:920
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренко US Open 2017
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме