https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Васіль Кірыенка заняў другое месца на чэмпіянаце свету па веласпорце на шашы


Вядучы беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету па веласпорце на шашы.
У г.Доха беларус пераадолеў дыстанцыю 40 км за 45 мін. 28,04 сек. Васіль Кірыенка адстаў на 45,95 сек. ад пераможца Тоні Марціна з Германіі - 44 мін. 42,99 сек.

Бронзавая ўзнагарода дасталася Джонатану Нікаласу Кастраўеха з Іспаніі (+ 1 мін. 10,91 сек.).

На старт у Досе выйшлі яшчэ два беларускія атлеты. Канстанцін Сіўцоў заняў 32-е месца (+ 3 мін. 25,59 сек.), Браніслаў Самойлаў завяршыў выступленне на 45-м месцы (+ 5 мін. 08,39 сек).

Васіль Кірыенка на год раней на чэмпіянаце свету ў амерыканскім Рычмандзе заваяваў залаты медаль у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам і з`яўляецца адным з лідараў сусветнага веласпорту ў гэтай дысцыпліне. Аднак выступіць удала на Алімпійскіх гульнях у Рыа беларус не змог.

Раней на сусветным форуме ў Досе адбылася гонка ў жанчын. Беларуска Алёна Амялюсік фінішавала на дзясятым месцы.

Завершыцца чэмпіянат свету па веласпорце на шашы ў сталіцы Катара 16 кастрычніка.

12 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.10.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:903
 
Ключевые слова:
Велоспорт Спорт в Беларуси Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме