https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Футбалісты БАТЭ 13-ы раз сталі чэмпіёнамі Беларусі


Футбалісты барысаўскага БАТЭ за пяць тураў да фінішу чэмпіянату Беларусі забяспечылі сабе залатыя медалі.
У Лунінцы 14 кастрычніка ў матчы 25-га тура нацыянальнага першынства барысаўчане абыгралі мікашэвіцкі "Граніт" з лікам 1:0 і 13-ы раз (11-ы запар) заваявалі чэмпіёнскі тытул футбалістаў.

Наперакор прагнозам сённяшняя сустрэча не стала для каманды Аляксандра Ермаковіча лёгкай прагулкай, і толькі незадоўга да фінальнага свістка, на 87-й мінуце матчу, Мікалай Сігневіч нанёс пераможны ўдар. Да гэтага гульня ішла на сустрэчных курсах, і гаспадары мелі нямала магчымасцей паразіць вароты фаварыта.

Госці маглі адкрыць лік у канцы першай палавіны гульні, але Міхаіл Гардзяйчук не рэалізаваў пенальці, паслаўшы мяч у перакладзіну варот.

У другім паядынку наваполацкі "Нафтан" на сваім полі перамог мінскі клуб "Крумкачы" (1:0) і перайшоў з апошняга месца ў турнірнай табліцы. Галоўныя прэтэндэнты на месца ў прызавой тройцы свае паядынкі правядуць у суботу, 15 кастрычніка.

Салігорскі "Шахцёр", які ідзе другім, прыме на сваім полі гасцей з "Мінска", сталічнае "Дынама" на полі мінскага стадыёна "Трактар" сустрэнецца з дынамаўцамі "Брэста".

Акрамя таго, у Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" будзе сапернічаць з гродзенскім "Нёманам", а ў Мазыры мясцовая "Славія" згуляе з гасцямі з "Іслачы". Праграма 25-га тура завершыцца 16 кастрычніка дзвюма сустрэчамі: "Слуцк" - "Віцебск", "Гарадзея" - "Белшына" (Бабруйск).

Турнірнае становішча:

1. БАТЭ - 71 ачко (25 матчаў; розніца мячоў - 63-21),
2. "Шахцёр" - 45 (24; 35-17),
3. "Дынама" (Мінск) - 42 (24; 37-23),
4. "Мінск" - 39 (24; 36-24),
5. "Тарпеда-БелАЗ" - 37 (24; 36-25),
6. "Іслач" - 34 (24; 28-32),
7. "Гарадзея" - 34 (24; 29-24),
8. "Дынама" (Брэст) - 32 (24; 34-37),
9. "Віцебск" - 30 (24; 20-19),
10. "Крумкачы" - 29 (25; 21-32),
11. "Славія" - 27 (24; 26-38),
12. "Нёман" - 25 (24; 16-30),
13. "Слуцк" - 24 (24; 20-30),
14. "Граніт" - 24 (25; 18-42),
15. "Нафтан" - 22 (25; 21-38),
16. "Белшына" - 21 (24; 29-37).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае капітан БАТЭ Віталь Радзівонаў, які забіў 14 мячоў, у яго партнёра па камандзе Міхаіла Гардзейчука на адзін гол менш.

14 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:913
 
Ключевые слова:
Чемпионат Спорт в Беларуси БАТЭ Футбол
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме