У залік пайшло выступленне беларускай спартсменкі на Уімблдонскім турніры, дзе яна дайшла да 1/8 фіналу (чацвёрты круг).
Азаранка пакуль з`яўляецца чацвёртай ракеткай Беларусі. Наперадзе Аляксандра Сасновіч (пасля адкрытага чэмпіянату Англіі перамясцілася з 89-га на 100-е месца), Арына Сабаленка (са 136-га на 120-е) і Вольга Гаварцова (са 141-га на 144-е).
У мужчынскім парным рэйтынгу АТП Максім Мірны апусціўся з 46-га на 58-ы радок, Андрэй Васілеўскі — падняўся з 86-га на 65-ты. На Уімблдоне абодва спартсмены дайшлі да чвэрцьфіналу (год таму Мірны выбыў у паўфінале, Васілеўскі не ўдзельнічаў).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 ліпеня 2017
Мінск, 17 ліпеня 2017