https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія юніёркі перамаглі ў фінале францужанак і сталі чэмпіёнамі Еўропы па хакеі на траве


Зборная Беларусі па хакеі на траве сярод дзяўчын да 18 гадоў перамагла ў фінальным матчы каманду Францыі ў серыі пенальці і стала чэмпіёнам Еўропы ў дывізіёне Трофі, атрымаўшы права ў наступным сезоне згуляць у еўрапейскай эліце ў гэтым відзе спорту.
Вырашальная сустрэча ў Глазга прайшла ва ўпартай барацьбе. Як і некалькі дзён таму на групавым этапе гульня ў асноўны час з францужанкамі завяршылася з лікам 1:1.

Абодва галы былі забіты пасля розыгрышу стандартных становішчаў - штрафнога-вуглавога. Вольга Скрыба адкрыла лік на 41-й мінуце, хутка лік зраўнавала Ёхана Лапіталь - 1:1. У серыі штрафных кідкоў перамаглі беларускі, якія атрымалі права згуляць у мацнейшым дывізіёне.

У балгарскай Албене зборная Беларусі сярод юнакоў разграміла гаспадароў чэмпіянату Еўропы (9:0) у дывізіёне Чэлендж (трэці па рэйтынгу).

1 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.08.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:888
 
Ключевые слова:
Чемпионат Европы Хоккей на траве Юниоры Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме