https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Жаночая зборная Беларусі па футболе выйграла Balaton Cup-2016


Футбалісткі жаночай зборнай Беларусі сталі пераможцамі міжнароднага турніру Balaton Cup, які праходзіў у Венгрыі.
У першай гульні падапечныя Эдуарда Дземенкаўца разграмілі гаспадынь спаборніцтваў - венгерскіх футбалістак з лікам 4:1.

Галы ў складзе беларусак забілі Юлія Дубень, Аксана Драноўская, Валерыя Карачун і Святлана Знайдзёнава. Вырашальная сустрэча за галоўны прыз супраць каманды Румыніі таксама прайшла пад дыктоўку беларускай зборнай, якая перамагла з рэзультатам 5:2 (Юлія Слесарчык, Настасся Харланава, Юлія Дубень, Настасся Ліннік, Настасся Шупа).

Па выніках турніру беларуска Наталля Васкабовіч прызнана лепшым варатаром, а Юлія Дубень - лепшым бамбардзірам. У гэтым сезоне беларуская зборная правядзе два заключныя паядынкі адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2017. 15 верасня беларускі прымуць у Мінску каманду Македоніі, а 20 верасня завершаць кваліфікацыйную кампанію дамашняй гульнёй са Славеніяй.

Становішча каманд у 1-й кваліфікацыйнай групе цяпер такое: Ісландыя - 18 (6 матчаў; розніца мячоў - 29-0), Шатландыя - 18 (7; 28-6), Славенія - 9 (6; 21-13), Беларусь - 3 (6; 2-18), Македонія - 0 (7; 2-45). Зборная Беларусі даўно страціла шанцы трапіць у фінальную стадыю кантынентальнага першынства. Туды выйдуць пераможцы 8 кваліфікацыйных груп і 6 лепшых каманд з тых, што занялі другія месцы.

Яшчэ дзве зборныя, якія фінішуюць другімі, правядуць стыкавыя матчы 17 і 25 кастрычніка 2016 года. Фінальны турнір жаночага Еўра пройдзе ў ліпені-жніўні 2017 года на футбольных палях Нідэрландаў. Беларускія футбалісткі не выходзілі ў фінальныя стадыі топ-турніраў.

1 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.08.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:896
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Футбол Balaton Cup
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме