https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка лічыць магчымым абмеркаваць "разняволенне" заканадаўства для развіцця аграэкатурызму


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 жніўня ў час знаёмства з турыстычнымі аб`ектамі Браслаўскага раёна.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым абмеркаваць "разняволенне" заканадаўства для развіцця аграэкатурызму.  

Прадстаўнікі мясцовага агратурыстычнага бізнесу расказалі кіраўніку дзяржавы аб дасягненнях у гэтай сферы і патэнцыяле турыстычных магчымасцей, якія неабходна развіваць, у тым ліку яны закранулі некаторыя складанасці пры будаўніцтве аграсядзіб у Браслаўскім раёне.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што турыстычны бізнес, у тым ліку аграэкатурызм, неабходна больш актыўна развіваць. Ён прыслухаўся да прапаноў спецыялістаў у гэтай сферы і сказаў, што трэба канкрэтна абмеркаваць гэтыя праблемы.

"Уносьце прапановы, можа, сапраўды ўсё забюракратызавана і трэба разнявольваць", - дадаў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён прыгадаў аб тым перыядзе пачатку прэзідэнцкай дзейнасці, калі патрабавалася яго ўмяшанне, каб спыніць дзяльбу ласых прыродных куткоў. "Тады мною было прынята жорсткае рашэнне - захаваць усё для людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У выніку ў краіне былі створаны нацыянальныя паркі, прыроднымі багаццямі якіх могуць любавацца ўсе жыхары краіны. Прэзідэнт падкрэсліў, што на сучасным этапе развіцця аграэкатурызму неабходна, напэўна, вярнуцца да гэтага пытання і ўважліва паглядзець, што можна яшчэ зрабіць для развіцця гэтага напрамку.

"Прапанова правільная - можа, недзе трэба разняволіць заканадаўства, каб даць магчымасць больш актыўна развівацца аграэкатурызму, у тым ліку аграсядзібам", - лічыць Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым непахісным застаецца яго патрабаванне - да агульнанародных прыродных багаццяў павінны мець доступ усе людзі.



З развіццём турызму ў Браслаўскім раёне Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся на прыкладзе прыватнага турыстычнага ўнітарнага прадпрыемства "Грын клаб", паслугамі якога карыстаюцца і грамадзяне іншых дзяржаў.

4 жніўня 2016, Браслаўскі раён
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.08.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:1100
 
Ключевые слова:
Браслаў Агроэкотуризм Предпринимательство Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме