https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мірны вярнуўся ў топ-20 парных гульцоў пасля больш чым двухгадовай адсутнасці


Беларускі тэнісіст Максім Мірны вярнуўся ў лік 20 наймацнейшых парных гульцоў свету пасля больш чым двухгадовай адсутнасці.
У новым рэйтынгу АТП, апублікаваным 11 ліпеня, 39-гадовы спартсмен займае 20-е месца, падняўшыся на пяць радкоў па выніках Уімблдонскага турніру. Мірны і яго партнёр Трыт Хей (Філіпіны) дайшлі да паўфіналу спаборніцтваў. Год таму прадстаўнік Беларусі разам з палякам Лукашам Кубатам выбылі ў 1/8 фіналу.

Мірны пакінуў першую дваццатку рэйтынгу 19 мая 2014 года. Менш чым праз год ён апусціўся на 64-ты радок (знаходзіўся на гэтай пазіцыі з 20 красавіка па 3 мая 2015 года).

У жаночым адзіночным рэйтынгу Вікторыя Азаранка, якая прапусціла адкрыты чэмпіянат Англіі з-за траўмы, засталася на шостай пазіцыі, аднак яе адрыў ад сёмага месца скараціўся з 786 да 105 ачкоў. Аляксандра Сасновіч пакінула топ-100, перамясціўшыся з 98-га на 104-ты радок. Трэцяя па рэйтынгу беларуская тэнісістка, Вольга Гаварцова, апусцілася са 113-га на 174-е месца.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2016
 
Дата публикации:11.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:712
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Максим Мирный Теннис Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме