https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі Алена Амялюсік і Ксенія Тугай увайшлі ў дзясятку мацнейшых шматдзённай велагонкі "Джыра д`Італія"


Выйграла агульны залік жаночай "Джыра д`Італія" амерыканка Меган Гарнье з Boels Dolmans Cyclingteam. Алена Амялюсік і Ксенія Тугай з`яўляюцца лідарамі сваіх велакаманд і занялі сярод партнёраў самыя высокія месцы.
Беларускі Алена Амялюсік і Ксенія Тугай увайшлі ў дзясятку мацнейшых прэстыжнай шматдзённай велагонкі "Джыра д`Італія".

Лідар зборнай Беларусі ў шашэйных гонках, удзельніца маючых адбыцца Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра Алена Амялюсік па выніках дзесяці этапаў заняла ў агульным заліку дзявятае месца, прадстаўляючы прафесійную каманду Velocio-SRAM. На дзясятым радку падагульняючага пратакола размясцілася яшчэ адна беларуска з італьянскай каманды Bepink Ксенія Тугай. 

Алена Амялюсік - чэмпіёнка свету 2015 года ў каманднай гонцы і пераможца першых Еўрапейскіх гульняў у Баку ў групавой гонцы.

На летніх Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра беларуска выступіць у дзвюх гонках: групавой, якая адбудзецца 7 жніўня, і з раздзельным стартам (10 жніўня).

12 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:734
 
Ключевые слова:
Велоспорт Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме