https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Маямі


Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 6.844.139 долараў.
У ноч на 1 красавіка восьмая ракетка свету выйграла ў трэцяга нумара сусветнага рэйтынгу Ангелікі Кербер з Германіі — 6:2, 7:5.

У першым крузе (1/64 фіналу) Азаранка была свабодная, у другім — выйграла ў Монікі Пуіг з Пуэрта-Рыка (67) — 6:2, 6:4, у трэцім — у полькі Магды Лінетэ (110) — 6:3, 6:0, у чацвёртым — у чацвёртай ракеткі свету Гарбінье Мугуруза з Іспаніі — 7:6 (8:6), 7:6 (7:4), у пятым — у Ёханны Контэ з Вялікабрытаніі (23) — 6:4, 6:2.

У вырашальным матчы Азаранка згуляе са Святланай Кузняцовай з Расіі (19). Цяперашні выхад у фінал стаў для беларускай тэнісісткі 36-м у кар`еры. 19 фіналаў былі пераможнымі. Лік асабістых сустрэч Азаранкі і Кузняцовай 4:4.

Азаранка выйгравала турнір у Маямі ў 2009 і 2011 гадах (перамогі ў фінале над амерыканкай Серэнай Уільямс — 6:3, 6:1 і Марыяй Шарапавай з РФ — 6:1, 6:4), а ў мінулым сезоне выбыла ў 1/16 фіналу.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2016
 
Дата публикации:01.04.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:783
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме