https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч стала ўладальніцай прэміі Кубка Федэрацый


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч стала ўладальніцай прэміі "Heart Award" за выдатную гульню ў Кубку Федэрацый, паведамілі ў Беларускай тэніснай федэрацыі.
У першым матчы гэтага сезона супраць каманды Канады ў другой Сусветнай групе Кубка Федэрацый у Квебеку Сасновіч выйграла два свае адзіночныя паядынкі і разам з Вольгай Гаварцовай дабілася рашаючай перамогі ў парнай сустрэчы.

Зборная Беларусі перамагла канадак з лікам 3:2 і ўпершыню атрымала права згуляць у матчы плэй-оф за выхад у элітны дывізіён Кубка Федэрацый. Аляксандра Сасновіч вырашыла перавесці прэміяльную суму $6 тыс. у дзіцячы анкалагічны цэнтр у Бараўлянах.

У 2011 годзе ўладальніцай прэміі "Heart Award" станавілася лідар беларускай зборнай Вікторыя Азаранка. Цяпер беларускія тэнісісткі ў Маскве рыхтуюцца да матчу за выхад у Сусветную групу супраць каманды Расіі, які пройдзе 16-17 красавіка.

15 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:937
 
Ключевые слова:
Аляксандра Сасновіч Теннис "Heart Award" Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме