https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь уваходзіць у топ-5 самых перспектыўных турыстычных напрамкаў СНД


Такія даныя прадаставіў турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.
Паводле даных Travel.ru, пражыванне ў паездцы ў краінах СНД каштуе ў сярэднім 3 тыс. расійскіх рублёў за суткі. Краіны СНД прывабныя для расійскіх турыстаў невысокімі цэнамі на адпачынак, развітой інфраструктурай, бязвізавым уездам і тым, што многія мясцовыя жыхары гавораць на рускай мове.

У Беларусі, якую ў 2015 годзе наведалі больш за 300 тыс. турыстаў (больш як палавіна з іх - з Расіі), папулярныя сталіца Мінск, гарады Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст, гарналыжны курорт Лагойск і адпачынак на возеры Нарач.

У топ-5 дзяржаў СНД па росце папулярнасці турызму ў расіян таксама ўваходзяць Азербайджан, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

Рэйтынг складзены паводле даных росту браніраванняў атэляў і апартаментаў за апошні год турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.

31 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.03.2016
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:652
 
Ключевые слова:
Рейтинг Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме