https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандра Раманоўская перамагла на этапе Кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы ў Швейцарыі


У спаборніцтвах з беларускай каманды таксама прынялі ўдзел юніёркі Вера Ляшкевіч - 111,34 (7-е месца), Ганна Рослік - 96,74 бала (12-е месца).
Па выніках дзвюх спроб беларуска атрымала ад суддзяў 155,19 бала і апярэдзіла сваю сяброўку па камандзе Ганну Гуськову - 154,79 бала. Трэцяе месца заняла расіянка Хрысціна Спірыдонава - 154,39 ачка.

Аляксандра Раманоўская паспяхова праводзіць канцоўку сезона ў лыжнай акрабатыцы. Яна ўзнялася на трэцюю прыступку п`едэстала гонару на заключным этапе Кубка свету ў "Раўбічах" і выйграла залатую ўзнагароду юніёрскага чэмпіянату свету.

У мужчын лепшым стаў швейцарац Фабіян Керн. Яго праграму выступлення суддзі ацанілі ў 170,31 бала. Сярэбраны прызёр - беларус Станіслаў Гладчанка (163,04 бала). Замкнуў тройку прызёраў другі прадстаўнік каманды гаспадароў этапу Кубка Еўропы Ной Рот - 155,38 бала. Беларус Дзмітрый Мазуркевіч заняў сёмае месца (129,56), а Эдуард Бродзік размясціўся на восьмым радку (127,27) падагульняючага пратакола.

5 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.03.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:671
 
Ключевые слова:
Лыжная акробатика Спорт в Беларуси Кубок Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме