https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Футбольны клуб "Крумкачы" становіцца на прафесійныя рэйкі


Мінскі футбольны клуб "Крумкачы" абзавёўся тытульным спонсарам і становіцца на прафесійныя рэйкі.
У новым сезоне камандзе будзе дапамагаць адна з вядомых беларускіх піваварных кампаній. Аб гэтым аб`явіў 29 снежня дырэктар ФК "Крумкачы" Дзяніс Шунто.

Клуб "Крумкачы" быў створаны мінскімі энтузіястамі футбола ў 2011 годзе і спачатку выступаў у аматарскіх турнірах. У 2014 годзе каманда вырашыла заявіцца ў другую лігу чэмпіянату Беларусі і за адзін сезон прабілася ў першую лігу.

У 2015 годзе нечакана для ўсіх практычна аматарская каманда зрабіла фурор, заваяваўшы пуцёўку ў вышэйшую лігу нацыянальнага першынства, абыграўшы ў вырашальным паядынку аднаго з галоўных фаварытаў турніру магілёўскі "Днепр".

Цяпер падапечным галоўнага трэнера Алега Дулубы трэба будзе гуляць з лепшымі беларускімі клубамі. Праўда, у сувязі з выхадам у элітны дывізіён узнікла шмат праблем. Каб атрымаць права выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, трэба прайсці працэдуру ліцэнзавання, якую праводзіць асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).

У прыватнасці, у клуба павінна быць свая дзіцяча-юнацкая школа падрыхтоўкі, неабходны стадыён, які адпавядае патрабаванням вышэйшай лігі. У мінулым годзе "Крумкачы" праводзілі свае дамашнія матчы на полі мінскага спартыўнага комплексу "Алімпійскі", а пытанне аб тым, дзе каманда будзе гуляць у 2016 годзе, пакуль адкрытае.

29 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1127
 
Ключевые слова:
Футбол Спорт в Беларуси Крумкачы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме