https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барысаўскі БАТЭ перамог фінскі "Сейняёкі" на старце кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў


Футбалісты барысаўскага БАТЭ з перамогі стартавалі ў Лізе чэмпіёнаў.
На полі "Барысаў-Арэны" ў першым паядынку 2-га кваліфікацыйнага раўнда яны абыгралі фінскі "Сейняёкі" з лікам 2:0.

Свой першы матч новага еўракубкавага сезона 12-разовыя чэмпіёны Беларусі правялі з вялікай перавагай. Праўда, шматлікія атакі барысаўчан у першым тайме толькі адзін раз прынеслі поспех.

На 32-й мінуце гульні пасля падачы вуглавога ўдару лік адкрыў Юрый Кендыш. Пасля перапынку гаспадары таксама мелі ініцыятыву, і на 68-й мінуце сустрэчы капітан БАТЭ Віталь Радзівонаў забіў другі мяч, які быў апошнім у гэтай гульні.

Матч у адказ адбудзецца 19 ліпеня на арэне фінскага чэмпіёна. Яшчэ тры прадстаўнікі Беларусі на еўрапейскай арэне свае матчы другога кваліфікацыйнага этапу другога па рангу турніру - Лігі Еўропы, правядуць 14 ліпеня.

Мінскае "Дынама" прыме на сваім полі ірландскі "Сэнт-Патрыкс", салігорскі "Шахцёр" у сябе дома згуляе са славенскім "Дамжале", а футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" выступяць у гасцях у венгерскага "Дэбрэцэна".

13 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:848
 
Ключевые слова:
Футбол Спорт в Беларуси БАТЭ Лига чемпионов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме