https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь перамагла Славакію ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы па футболе і датэрмінова заняла чацвёртае месца ў сваёй групе


У перадапошнім адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2016 года па футболе 9 кастрычніка беларуская зборная выйграла ў гасцях у каманды Славакіі з лікам 1:0 (Драгун, 34).
З 65-й хвіліны падапечныя Аляксандра Хацкевіча гулялі ў меншасці пасля выдалення Аляксандра Мартыновіча.

Склад беларускай зборнай: Гарбуноў, Мартыновіч (капітан), Палякоў, Сівакоў, Бардачоў (М.Валадзько, 40), Драгун, Брэсан, Стасевіч, Няхайчык (Палітэвіч, 69), Гардзяйчук, Сігневіч (Кісляк, 71). Папярэджанне атрымалі Стасевіч (49), Мартыновіч (57, 65), Гардзяйчук (84) і Палякоў (90+4). Выдалены Мартыновіч (65).

Статыстыка матча (падлік УЕФА): удары па варотах — 6:19 на карысць Славакіі, з іх у створ варот — 2:6, вуглавыя ўдары — 3:6, штрафныя ўдары — 14:19, афсайды — 1:1, валоданне мячом (у %) — 47:53, небяспечныя атакі — 26:56, пасы — 247:395, з іх дакладныя — 179:334 (72% : 85%).

Вынікі астатніх матчаў у групе С: Македонія — Украіна — 0:2 (Селязнёў, 59, у пенальці, Кравец, 87), Іспанія — Люксембург — 4:0 (Санці Касорла, 42, 85, Пака Алькасер, 67, 80).

Становішча каманд пасля 9 тураў: Іспанія — 24 ачкі (розніца мячоў 22-3), Славакія — 19 (13-6), Украіна — 19 (14-3), Беларусь — 10 (8-14), Македонія — 4 (4-23), Люксембург — 3 (6-18). Іспанія датэрмінова заняла першае месца, Беларусь — чацвёртае.

Заключны тур пройдзе 12 кастрычніка: Беларусь — Македонія, Украіна — Іспанія, Люксембург — Славакія.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:10.10.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1014
 
Ключевые слова:
Футбол Чемпионат Европы Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме