https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага тэніснага турніру


Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага турніру, трэцяга ў сезоне з серыі "Вялікага шлема".
Матч Аляксандры Сасновіч (98-ы нумар сусветнага рэйтынгу) з прадстаўніцай Францыі Крысцінай Младзенавіч (33) павінен быў прайсці яшчэ ў аўторак, але дождж не дазволіў згуляць і ў сераду.

30 чэрвеня спартсменкі ўсё ж такі выйшлі на корт і беларуска, цяпер пад сонцам ужо, атрымала ўпэўненую перамогу над больш вопытнай саперніцай у двух сэтах - 6:3, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 10 мін. Наступным апанентам Аляксандры будзе пераможца паядынку паміж Хізэр Уотсан (55) і немкай Анікай Бек (43).

Калі Сасновіч удасца выйграць, то ў трэцім раўндзе яе можа чакаць сустрэча з першай ракеткай планеты амерыканкай Серэнай Уільямс, якая ў другім крузе згуляе са сваёй суайчынніцай Крысцінай Макхэйл (65).

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (113) зачахліла ракетку ў першы дзень турніру, 27 чэрвеня пасля паражэння ў стартавым раўндзе ад іспанскай тэнісісткі Лары Аруабарэна (87) - 2:6, 6:1, 6:8.

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу, на гэты раз не гуляе на траве Уімблдона з-за траўмы калена.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х`юі атрымалі 12-ы нумар пасеву і пачнуць турнір матчам з іспанскім тандэмам Пабла Карэнья Буста / Гільерма Гарсія-Лопес.

Партнёрам беларускага тэнісіста Аляксандра Бурага будзе славак Ігар Зеленай. У першым раўндзе яны сустрэнуцца з галандскай парай. Агульны прызавы фонд 130-га па ліку Уімблдонскага турніру складзе 28,1 млн фунтаў стэрлінгаў. Спаборніцтвы завершацца 10 ліпеня.

30 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА


 
Дата публикации:30.06.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:962
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме