https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Аліна Талай стала срэбным прызёрам ЧЕ ў бегу на 100 м з бар`ерамі


Беларуска Аліна Талай стала срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў бегу на 100 м з бар`ерамі.
Адзін з лідараў зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года на дыстанцыі 100 м з бар`ерамі была ў ліку фаварытаў на турніры ў Амстэрдаме. У паўфінале яна змагла паказаць лепшы час сярод тых, хто стартаваў, - 12,76 сек.

Аднак у фінале на самым фінішы ўступіла немцы Сіндзі Роледэр. Час беларускі - 12,68 сек. У той час як спартсменка з Германіі прабегла 100 м з бар`ерамі за 12,62 сек. Бронзавым прызёрам стала брытанка Тыфані Портэр - 12,76 сек.

Дзве другія беларускія спрынтаршы, якія выступалі ў паўфінале, у васьмёрку лепшых не трапілі. Кацярына Паплаўская паказала трынаццаты рэзультат - 13,04 сек. Эльвіра Герман заняла 16-е месца - 13,18 сек.

У штурханні ядра сярод жанчын першынствавала немка Крысціна Шваніц - 20 м 17 см. Лепшай з беларусак стала Юлія Леанцюк, якая размясцілася ў падагульняючым пратаколе на чацвёртым месцы - 18 м 20 см. Алёна Дубіцкая завяршыла выступленне на шостым месцы - 18 м 03 см.

У трэці дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы беларускія балельшчыкі пільна будуць сачыць за кваліфікацыяй у кіданні молата ў мужчын, у якім выступіць адзін з лідараў зборнай Іван Ціхан.

8 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:749
 
Ключевые слова:
Лёгкая атлетика Бег с барьерами Спорт в Беларуси Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме