https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Максім Мірны выйшаў у паўфінал парнага разраду на тэнісным турніры ў Цынцынаці


Пуцёўку ў фінал беларус і яго партнёр разыграюць у паядынку з канадцам Даніэлем Нестарам (25) і французам Эдуардам Ражэ-Васелінам (23).
Беларус Максім Мірны (36-е месца ў парным рэйтынгу) і іспанец Фелісіяна Лопес (52) выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Цынцынаці (прызавы фонд 3.826.655 долараў). У чвэрцьфінале беларуска-іспанскі дуэт перамог Леандара Паеса (30) з Індыі і швейцарца Станісласа Ваўрынку (136) з лікам 3:6, 6:2, 14:12 (тай-брэйк). 

У першым крузе Мірны і Лопес абыгралі ўругвайца Пабла Куэваса (29) і суайчынніка Лопеса Давіда Марэра (24) — 7:6 (7:2), 3:6, 10:6 (тай-брэйк), а ў другім раўндзе ўзялі верх над італьянцамі Сімоне Балелі (8) і Фабія Фаньініва (7) — 6:3, 6:3. 

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 22 жніўня 2015
 
Дата публикации:22.08.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:998
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Максим Мирный
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме