https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У БАТЭ мала хто верыў, бо ён многім надакучыў, лічыць паўабаронца Аляксандр Валадзько


Галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Аляксандр Ермаковіч не засмучаны паражэннем ад сербскага "Партызана" (1:2) у матчы плэй-оф у адказ кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.
"Сёння нам патрэбен быў вынік. Няважна, што мы прайгралі. Важна, што трапілі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Наша імкненне, наша жаданне дапамаглі дамагчыся запаветнай мэты", — сказаў трэнер на кароткай прэс-канферэнцыі ў Бялградзе, паведамляе прэс-служба клуба. 

"Перапаўняе радасць ад таго, што БАТЭ зноў прабіўся ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў і што хоць на фінішы кваліфікацыі ў меру сваіх сіл і магчымасцяў я дапамог камандзе, — заявіў паўабаронца Аляксандр Валадзько. — Для мяне гэты год незвычайна цяжкі: аперацыі, аднаўленні. Матч з "Партызанам" стаў толькі другім сёлета, калі я адыграў ад пачатку і да канца. У цэлым фізічна адчуваў сябе добра, хоць часам адчувалася, што ў працы з мячом не заўсёды хапала гульнявога тонусу". 

"Іншым разам мы перастрахоўваліся, і не заўсёды ўсё атрымлівалася гладка пры кантролі мяча. Але мы выдатна ўцякалі ў контратакі. Адна з іх і завяршылася забітым голам, як потым аказалася, які вырашыў лёс пуцёўкі ў групу... Нягледзячы на два прапушчаныя мячы, а іх прырода была рознай, у абароне мы згулялі даволі строга і арганізавана", — лічыць футбаліст. 

Скептычныя настроі пасля сціплай дамашняй перамогі (1:0) Валадзько пракаментаваў так: "А хіба калісьці было інакш? Возьмем для прыкладу мінулы год. І тады ў нас мала хто верыў. Але мы выйшлі ў групу. Сёлета сітуацыя паўтарылася. Напэўна, прычына недаверу крыецца ў іншым: БАТЭ сваімі пастаяннымі поспехамі многім надакучыў. Нават нашы перамогі з лікам 1:0 многімі ўспрымаліся з дастатковай доляй негатыву. Але жыццё складанае і разнастайнае — ёсць чорныя колеры, але ёсць і белыя. У любым выпадку камусьці штосьці можа не падабацца. Але мы сваёй працай і гульнёй даказалі, што з`яўляемся камандай. І заслужылі права выступаць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2015
 
Дата публикации:27.08.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1269
 
Ключевые слова:
Футбол Лига чемпионов БАТЭ Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме