https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трапіць на Алімпіяду ў Бразілію без віз змогуць грамадзяне чатырох краін


Трапіць на самую галоўную спартыўную падзею - XXXI летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра без візавых бар`ераў змогуць канадцы, амерыканцы, японцы і аўстралійцы.
Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, улады Бразіліі вырашылі адмяніць візы на час Алімпіяды для грамадзян чатырох краін - Канады, ЗША, Японіі і Аўстраліі.

Такую выбарачную пазіцыю бразільскае кіраўніцтва абгрунтавала развітой эканомікай гэтых краін, а таксама нізкім узроўнем бяспекі.

Аднак не толькі гэта падштурхнула Бразілію да выбарачнай адмены віз. Як сказаў міністр турызму Бразіліі Энрыке Эдуарду Альвес, канадцы, амерыканцы, японцы і аўстралійцы, якія прыедуць на Алімпіяду, "будуць стымуляваць эканоміку краіны, трацячы свае грошы ў атэлях, рэстаранах, пунктах пракату аўтамабіляў, турагенцтвах і іншых сектарах".

XXXI летняя Алімпіяда пройдзе з 5 па 21 жніўня ў Рыа-дэ-Жанэйра. Гэта маштабнае спартыўнае дзейства ў Паўднёвай Амерыцы пройдзе ўпершыню.

1 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:842
 
Ключевые слова:
Олимпиада Бразилия Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме