https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі дуэт заваяваў бронзавыя ўзнагароды ў міксце на ЧС па сучасным пяцібор`і


Беларусы Ілья Палазкоў і Настасся Пракапенка сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату свету па сучасным пяцібор`і ў змешанай эстафеце, які завяршыўся ў Маскве.
Пасля двух стартавых відаў праграмы беларусы не ўваходзілі ў дзясятку мацнейшых, няўдала выступіўшы ў плаванні. Аднак наступныя віды праграмы Ілья Палазкоў і Настасся Пракапенка выканалі значна лепш.

У верхавой яздзе дуэт заняў трэцяе месца і перад заключным відам (бег і стральба) займаў восьмае месца. Беларусы добра правялі стральбу і хутчэй, чым сапернікі, пераадолелі дыстанцыю, атрымаўшы 647 балаў - лепшы рэзультат сярод 23 каманд.

У выніку Палазкоў і Пракапенка ў агульным заліку перамясціліся на трэцяе месца - 1 474 балы. Першае месца занялі расіяне Аляксандр Лясун і Даната Рымшайтэ - 1 509 ачкоў.

У актыве беларускіх пяціборцаў па выніках чэмпіянату свету ў Маскве два медалі. На старце чэмпіянату свету беларускі Кацярына Арол і Ірына Прасянцова сталі бронзавымі прызёрамі ў эстафеце.

30 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:855
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат мира Пятиборье
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме