https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амаль 110 тыс. грамадзян легальна маюць зброю ў Беларусі


Пра гэта паведаміў начальнік аддзела ліцэнзійна-дазвольнай работы ўпраўлення прафілактыкі МУС Беларусі Андрыян Кахновіч у час відэа-канферэнцыі на сайце газеты "СБ. Беларусь сегодня".
"Грамадзяне Беларусі могуць мець грамадзянскую зброю чатырох асноўных відаў: паляўнічую зброю, зброю самаабароны, спартыўную і сігнальную зброю, - растлумачыў Андрыян Кахновіч. - Такім правам (на валоданне зброяй.) на сённяшні дзень скарысталіся 109 тыс. грамадзян.

Яны маюць больш як 130 тыс. адзінак зброі". Самая вялікая доля прыпадае на паляўнічую гладкаствольную зброю - амаль 110 тыс. штук.

Таксама ў грамадзян на легальных падставах знаходзіцца больш як 10 тыс. газавых пісталетаў, крыху менш як 2 тыс. спартыўных пісталетаў і г.д.

МУС нагадвае, што за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў, паводле артыкула 295 КК, пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Пры гэтым крымінальны закон гаворыць, што добраахвотная здача боепрыпасаў і зброі вызваляе ад адказнасці. Выключэнне складаюць выпадкі збыту.

3 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2016
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:871
 
Ключевые слова:
Оружие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме