https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Азаранка і Гаварцова выйшлі ў другі круг буйнога тэніснага турніру ў Таронта


Вікторыя Азаранка (21-е месца ў сусветным рэйтынгу) і Вольга Гаварцова (77) выйшлі ў другі круг тэніснага турніру Rogers Cup у Таронта (Канада) з прызавым фондам 2.678.055 долараў ЗША.
11 жніўня ў 1/32 фіналу Азаранка перамагла ўкраінку Эліну Світоліну (15) — 6:1, 6:4, а Гаварцова была мацнейшай за румынку Ірыну-Камелію Бегу (30) — 6:3, 7:6 (7:4). 

У асноўны раўнд Гаварцова трапіла з кваліфікацыі, дзе выйграла ў 15-гадовай прадстаўніцы гаспадароў Б`янкі Андрэеску (650) — 7:5, 6:0 і ізраільцянкі Юліі Глушко (163) — 6:0, 2:6, 6:3. Наступнай саперніцай беларускай спартсменкі будзе Ана Іванавіч з Сербіі (6). Азаранка сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай (4).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2015
 
Дата публикации:12.08.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1028
 
Ключевые слова:
Теннис Торонто Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме