https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Азаранка прайграла ў трэцім крузе буйнога тэніснага турніру ў Таронта


Вікторыя Азаранка (21-е месца ў рэйтынгу) не змагла выйсці ў чвэрцьфінал буйнога тэніснага турніру Rogers Cup у Таронта (Канада) з прызавым фондам 2.678.055 долараў ЗША.
У трэцім крузе беларуская спартсменка прайграла італьянцы Сары Эрані (17) з лікам 5:7, 3:6. Гэта другая перамога Эрані над Азаранка. Усяго саперніцы правялі дзевяць матчаў. 

У папярэднім раўндзе Азаранка ўзяла верх над чацвёртай ракеткай свету Петрай Квітавай з Чэхіі (6:2, 6:3).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 жніўня 2015
 
Дата публикации:14.08.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1053
 
Ключевые слова:
Теннис Торонто Спорт в Беларуси Виктория Азаренко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме