https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі лёгкаатлет Вадзім Чарнышоў выйграў бронзу ЕЮАФ-2015 у штурханні ядра


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.
Беларускі лёгкаатлет Вадзім Чарнышоў выйграў бронзавы медаль у штурханні ядра на летнім Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі-2015 у грузінскім Тбілісі.

Сёння ў чацвёртай фінальнай спробе Чарнышоў устанавіў асабісты рэкорд, адправіўшы снарад на адзнаку 17 м 60 см, заняў трэцюю пазіцыю ў агульным заліку, якую захаваў да канца турніру. Беларус уступіў толькі фіну Арту Каркясала і ізраільцяніну Арыэлю Ацясу.

У скарбонцы беларускай каманды 3 медалі (1 золата і 2 бронзы), прычым усе выйгралі лёгкаатлеты. Напярэдадні перамогу ў кіданні молата з асабістым рэкордам атрымала Таццяна Рамановіч (65 м 95 см). Раней 3-е месца ў скачках у даўжыню заняў Уладзіслаў Булахаў (6 м 88 см), які таксама абнавіў лепшае персанальнае дасягненне.

У дзясятку мацнейшых ўвайшла лёгкаатлетка Алеся Сакаловіч, якая ў фінальных спаборніцтвах па кіданні дыска была 7-й (42 м 73 см).

З 26 ліпеня па 1 жніўня 2015 года ў Тбілісі прахозіць Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль (ЕЮАФ), дзе беларусы выступаюць у шасці з дзевяці відаў спорту: тэніс, плаванне, спартыўная гімнастыка, лёгкая атлетыка, дзюдо і веласпорт.

У гэтым мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 4000 спартсменаў ва ўзроставай групе да 18 гадоў з 50 краін.

У складзе беларускай каманды 61 спартсмен і 17 трэнераў.

31 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1101
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Лёгкая атлетика ЕЮОФ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме