https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Магілёўская і Адэская вобласці маюць намер зрабіць акцэнт у развіцці супрацоўніцтва на турызме


Гэтая дамоўленасць дасягнута ў час сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і старшыні Адэскага абласнога Савета Міхаіла Шмушковіча.
Адэская вобласць — адзін з найважнейшых цэнтраў рэкрэацыйнага турызму Украіны, і беларусы ў гэтым годзе больш актыўна паехалі адпачываць на бераг Чорнага мора на адэскія курорты, адзначыў Міхаіл Шмушковіч. У рэгіёне вялікай папулярнасцю ў замежных турыстаў карыстаюцца зялёны і вінны турызм.

«Мы б хацелі, каб гэта была рака з двухбаковым рухам. А для гэтага нам неабходна завязаць кантакты на прафесійным узроўні па абмене турыстамі з турыстычнымі аператарамі і фірмамі, — сказаў Міхаіл Шмушковіч. — Адэсітам, якія звыкліся з марскімі краявідамі, было б цікава адпачыць на ўлонні прыгожай беларускай прыроды, заняцца, да прыкладу, паляваннем, а жыхарам Магілёўшчыны было б карысна змяніць клімат, адпачыць і аздаравіцца на беразе мора».

Звязда, 4 ліпеня 2015
 
Дата публикации:04.07.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:996
 
Ключевые слова:
Магілёў Украина Одесса
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме