https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі гоншчык Сяргей Папок выйграў Гран-пры Мінска па веласпорце


Беларускі гоншчык Сяргей Папок выйграў Гран-пры Мінска па веласпорце, апярэдзіўшы ў фінішным спурце ўсіх сваіх сапернікаў.
Беларускі веласіпедыст у групавым спрынце перамог расіяніна Рамана Майкіна ("Русвела"), які заняў другое месца, і ўкраінца Васіля Маліноўскага ("Колс"), які стаў бронзавым прызёрам.

У ходзе гонкі, якая прайшла па сталічным праспекце Пераможцаў з фінішам каля Палаца спорту, удзельнікі неаднаразова спрабавалі вырвацца наперад, але перавага была мінімальнай. Велагоншчыкі паказалі высокія скорасці, у сярэднім 44,2 км/гадз. Перад фінішам выдатна са сваёй работай справілася каманда "Мінска" - Аляксандр Кучынскі, Канстанцін Клімянкоў, Станіслаў Бажкоў, Антон Музычкін, Уладзімір Гарахавік. Яны вывелі на зручную пазіцыю свайго спрынтара Сяргея Папка, які моцным спуртам прынёс камандзе перамогу на дамашняй гонцы.

Пераможцам Кубка Мінска стаў украінец Аляксандр Галаваш ("Колс"), які апярэдзіў двух казахаў з каманды Seven Rivers Мацвея Нікіціна і Нурбалата Кулімбетава. Лепшым з беларусаў быў Алег Агіевіч, які паказаў шосты рэзультат.

6 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1077
 
Ключевые слова:
Кубок Минска Велоспорт Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме