https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі дуэт більярдыстак атрымаў перамогу на камандным ЧС па свабоднай пірамідзе


Беларускі дуэт у складзе Кацярыны Перапячаевай і Аляксандры Гізельс стаў пераможцам каманднага чэмпіянату свету-2015 па більярдным спорце ў раздзеле свабодная піраміда, які прайшоў у расійскім Растове-на-Доне.
У фінальным матчы беларускі сустракаліся з украінкамі Настассяй Кавальчук і Таццянай Тучак і на працягу ўсяго спаборніцтва мелі перавагу. У выніку перамогу над саперніцамі барысаўчанка Перапячаева і гамяльчанка Гізельс атрымалі ў шасці партыях з агульным лікам 4:2. Пачаўся турнір для беларусак з перамогі над тандэмам Эліна Нагула/Яўгенія Рамодзіна з каманды Расія-5 (4:0). Да фіналу будучыя пераможцы сустракаліся выключна з расіянкамі. Далей яны нанеслі паражэнне Хрысціне Плотнікавай і Кацярыне Варальджанавай (4:2), але потым самі зведалі горыч паражэння ад Дар`і Міхайлавай і Настассі Зверынцавай (1:4). У дадатковым туры прадстаўніцы Беларусі згулялі з пятай камандай Расіі і зноў не пакінулі саперніцам шанцаў (4:0), адправіўшыся ў паўфінал. Драматычны па напале паядынак гэтай стадыі Перапячаева і Гізельс выйгралі ў наймацнейшай пары Расіі Дзіяна Міронава/Вольга Мілаванава ў партыі - 4:3. Трэцяе-чацвёртае месцы ў падагульняючым пратаколе падзялілі прайграўшыя ў паўфіналах каманды Расія-1 (Міронава/Мілаванава) і Расія-2 (Міхайлава/Зверынцава).

Беларусы не засталіся без узнагарод каманднага чэмпіянату свету і сярод мужчын у тым жа раздзеле більярднага спорту. Серабро выйграла зборная Беларусь-1 у складзе Яўгена Курты і Андрэя Глушаніна. Як і ў жанчын, фінал быў беларуска-ўкраінскім. Процістаялі першай камандзе Беларусі Яўген Навасад і Артур Піўчанка. Беларусы пацярпелі "сухое" паражэнне - 0:6. На ранніх жа стадыях турніру яны з аднолькавым лікам (6:4) перамаглі сапернікаў з першых каманд Кыргызстана (Каныбек Сагынбаеў/Дастан Лепшакоў) і Малдовы (Сяргей Крыжаноўскі/Сямён Унцілаў). Апанентаў па 1/8 фіналу з каманды Украіна-4 (Аляксандр Бойка/Іван Павенка) більярдысты першай зборнай Беларусі перамаглі (6:3), а ў чвэрцьфінале выбілі з барацьбы суайчыннікаў Святаслава Сямёнава і Уладзіслава Курту з каманды Беларусь-3, абыграўшы іх яшчэ больш пераканаўча (6:2). Паўфінальны матч Яўген Курта і Андрэй Глушанін праводзілі супраць кыргызскага дуэта Каныбек Сагынбаеў/Дастан Лепшакоў і не далі магчымасці тым узяць рэванш за паражэнне на старце турніру (6:4). Гэтыя спартсмены разам з малдаванамі Крыжаноўскім і Унцілавым падзялілі трэцяе-чацвёртае месцы чэмпіянату.

Месцы з 5-га па 8-е ў падагульняючым пратаколе з шэрагам дружын падзяліла каманда Беларусь-3 (Святаслаў Сямёнаў/Уладзіслаў Курта). Каманды Беларусь-4 (Валерый Чыжоў/Вадзім Карповіч) і Беларусь-2 (Дзяніс Коласаў/Яўген Салтоўскі) падзялілі 25-32-е месцы.

Свабодная піраміда - адна з разнавіднасцей гульні ў рускі більярд. У гэтым раздзеле чэмпіянаты свету асабістыя і камандныя праводзяцца асобна. Восенню 2012 года ў "Мінск-Арэне" праходзіла фінальная частка сусветнага форуму, дзе пераможцы вызначаліся ў асабістым заліку.

7 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:945
 
Ключевые слова:
Бильярд Спорт в Беларуси Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме