https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Юныя беларускія пяціборцы перамаглі ў камандным заліку першынства Еўропы ў Чэхіі


Юнацкая зборная Беларусі перамагла ў камандным заліку на першынстве Еўропы па сучасным пяцібор`і групы А ў чэшскай Празе.
Уладальнікам узнагароды вышэйшай вартасці ў камандным заліку стала беларускае трыа ў складзе Івана Хамцова, Мікіты Гарнастаева і Яўгена Арла. Юныя беларускія пяціборцы першынствавалі з вынікам 3396 ачкоў, апярэдзіўшы сапернікаў з Чэхіі (3380) і Расіі (3365), якія трапілі ў прызёры, а таксама яшчэ дзевяць каманд.

Перамога беларусаў стала магчыма дзякуючы даволі ўпэўненаму выступленню прадстаўнікоў каманды ў фінале асабістых спаборніцтваў. Яны хоць і не адзначыліся тут на п`едэстале гонару, але агульная сума ачкоў у іх аказалася лепшай. Хамцоў у асабістым фінале стаў 5-м (1158 ачкоў), Гарнастаеў - 9-м (1126), а Арол - 11-м (1112). У фінале асабістага турніру змагаўся яшчэ адзін беларус Юрый Бароўскі, які стаў 15-м.

Дзявочая частка беларускай зборнай выступіла менш паспяхова. У асабісты фінал прабілася толькі Аляксандра Суслава, якая заняла 12-е месца (982 ачкі), а Дар`я Трубкіна, Ксенія Казачэнка і Вікторыя Астроўская не пераадолелі кваліфікацыйны этап спаборніцтваў. Такая дыспазіцыя паўплывала на месца зборнай краіны ў камандным заліку, якое аказалася 9-м (2730) сярод 11 дружын. Лепшымі сталі расіянкі (3100).

У эстафеце дзявочых каманд беларускі да ўзнагарод не дабраліся. Дуэт Трубкіна/Казачэнка фінішаваў 8-м (1040). Спаборніцтвы юнакоў у эстафеце, дзе Беларусь прадстаўляюць Гарнастаеў і Хамцоў, і міксце з удзелам Арла і Суславай працягваюцца.

У адпаведнасці з праграмай першынства Еўропы па сучасным пяцібор`і сярод юнакоў і дзяўчат спаборніцтвы ўдзельнікаў праходзяць у фехтаванні, плаванні і камбінаваным відзе (бег, стральба). Старты ў верхавой яздзе ў юных пяціборцаў не праводзяцца.

14 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.07.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1102
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Пятиборье Чемпионат Европы Юниоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме