https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За час без віза Беларусь наведалі каля 800 тыс. грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы


Пра гэта заявіў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Андрэй Кажан.
«Усяго з пачатку рэалізацыі гэтай ініцыятывы агульная лічба тых, хто наведаў нашу краіну, карыстаючыся бязвізавым рэжымам, ужо набліжаецца да 800 тысяч. Толькі сёлета мы прынялі дзесьці 405 тысяч жыхароў суседніх краін таксама ў бязвізавым парадку, — сказаў Андрэй Кажан. — Прычым гэта, нягледзячы на ўсе тыя перашкоды, якія ёсць на мяжы, улічваючы і закрытыя памежныя пераходы (з боку заходніх суседзяў Беларусі.), і штучнае стрымліванне праходжання чэргаў. Цікавасць была, ёсць і захоўваецца».

У гэтым годзе дзеянне бязвізу павінна было скончыцца. Але з верасня беларускія ўлады сталі атрымліваць паведамленні ад дыяспар і звычайных грамадзян, якія пражываюць у суседніх краінах, з просьбай падоўжыць бязвізавы рэжым уезду ў краіну.

«Мы не пакінулі незаўважанымі такія лісты і звароты і склалі свой зварот ад імя МЗС на адрас кіраўніка дзяржавы з просьбай падоўжыць гэтае выдатнае пачынанне на 2024 год. Ініцыятыва наша была падтрымана», — дадаў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення.

Як раней паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб прадаўжэнні на 2024 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай.

З 15 красавіка 2022 года ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, з 1 ліпеня 2022 года — для грамадзян Польшчы. У снежні 2022 года бязвізавы парадак уезду для названых грамадзян падоўжаны на 2023 год.

Дзеянне бязвізавага рэжыму ў 2022-2023 гадах паказала ўстойлівую цікавасць жыхароў сумежных дзяржаў да наведвання Беларусі, нягледзячы на перашкоды і абмежаванні з боку кіраўніцтва Літвы, Латвіі і Польшчы.

Увядзенне бязвізавага рэжыму дазваляе дэманстраваць адкрытасць Беларусі да аднаўлення нармальнага раўнапраўнага ўзаемадзеяння з суседнімі дзяржавамі, захоўваць сувязі з беларускай нацыянальнай меншасцю, пераадольваць інфармацыйную блакаду з боку палітычных элітаў суседніх краін з дапамогай міжасобасных камунікацый.

Звязда, 20 снежня 2023
 
Дата публикации:20.12.2023
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Евросоюз Польша Литва Латвия Визовый режим Безвиз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме